Умовы правядзення III Адкрытага
г. Мінска конкурсу
юных майстроў
саломапляцення “Залатое дзіва”.
1.
Агульныя палажэнні.
1.1.Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення гарадскога
конкурсу юных майстроў саломапляцення “Залатое дзіва” (далей-Конкурс).
1.2.Конкурс праводзіцца рэсурсным цэнтрам “Гармонія” ДУА “Сярэдняя школа № 3
г.Мінска імя Героя Савецкага Саюза К.А.Шабана” пры падтрымцы камітэта па
адукацыі Мінгарвыканкама, ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”,
упраўлення па адукацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, па ўзгадненні з якімі
ствараецца аргкамітэт конкурсу і вызначаецца склад журы.
1.3.Тэма Конкурсу ‒ “Ой, ладачкі-ладкі, святкуем Калядкі!”
2. Мэта і задачы Конкурсу.
2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз
актуалізацыю творчай дзейнасці і развіццё творчых здольнасцей у галіне
традыцыйнага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
2.2.Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
‒ развіццё і папулярызацыя дзіцячай творчасці ў галіне мастацтва
саломапляцення;
‒ выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для іх творчай самарэалізацыі;
‒ захаванне і развіццё беларускіх нацыянальных традыцый пляцення з саломы;
‒актуалізацыя творчых кантактаў;
‒выхаванне павагі да народнай культуры і традыцый.
3. Удзельнікі Конкурсу.
3.1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах і
факультатыўных заняткаў дэкаратыўна-прыкладнога накірунку ўстаноў агульнай
сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Мінска.
3.2. Узрост 9-16 гадоў. Узрост ўдзельнікаў (поўная колькасць гадоў )
вызначаецца на дзень правядзення Конкурсу. Узроставая катэгорыя вызначаецца па
старэйшым удзельніку каманды.
4. Парадак арганізацыі і правядзення
Конкурсу.
4.1. Падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу непасрэдна кіруе аргкамітэт.
4.2. Конкурс праводзіцца ў форме творчага спаборніцтва.
4.3. Конкурс праводзіцца ў два этапы:
‒ выкананне творчай работы;
‒ абарона-прэзентацыя творчай работы.
4.4. У Конкурсе могуць прыняць удзел:
а) каманды ў складзе 2-х навучэнцаў у намінацыі “Калядны цуд” (выраб
саламяных козачак, анёлаў, зорак і іншых калядных атрыбутаў);
б) каманды ў складзе да 5-ці навучэнцаў у намінацыі “Ёлачная цацка”.
4.5 Узроставыя катэгорыі:
‒ 9-12 гадоў:
‒ 13-16 гадоў;
4.6. Кожная каманда самастойна (без
дапамогі педагога!) выконвае творчую работу на выбраную тэму.
4.7. Час для выканання творчай работы
‒ 90 хвілін (прадугледжаны перапынак ‒ 10 хвілін).
4.8. Абарона-прэзентацыя:
‒ для ўдзельнікаў узроставай катэгорыі 9-12 гадоў у намінацыях “Калядны цуд”
і “Ёлачная цацка” – афармленне буклета з адлюстраваннем этапаў выканання
творчай работы або стварэнне відэароліка (па жаданні);
‒ для ўдзельнікаў узроставай катэгорыі 13-16 гадоў у намінацыях “Калядны
цуд” і “Ёлачная цацка” – стварэнне відэароліка (да пяці хвілін) з
адлюстраваннем этапаў выканання творчай работы.
Матэрыялы, падрыхтаваныя ў электронным выглядзе, неабходна адправіць разам
з заяўкай на электронны адрас: estetika684@gmail.com
Буклеты
патрэбна перадаць журы перад пачаткам Конкурсу.
Буклеты
ўдзельнікам Конкурсу НЕ ВЯРТАЮЦЦА, яны застаюцца ў метадычным фондзе рэсурснага
цэнтра “Гармонія”.
4.9. Для паказу ёлачных цацак камандам пажадана мець з сабой невялікую
штучную ялінку.
УВАГА! Салому
папярэдне можна ТОЛЬКІ НАРЭЗАЦЬ ЎЗДОЎЖ І ЎПОПЕРАК НА ПАЛОСКІ І ТРУБАЧКІ
ПАТРЭБНАЙ ДАЎЖЫНІ і ШЫРЫНІ. САЛОМА ПАВІННА БЫЦЬ ВІЛЬГОТНАЙ, КАЛІ ГЭТА НЕАБХОДНА
ДЛЯ РАБОТЫ! Усе саламяныя дэталі павінны быць выкананы ўдзельнікамі падчас
Конкурсу.
Усе матэрыялы і інструменты, неабходныя для работы, кожная каманда рыхтуе
самастойна, у тым ліку і этыкетку (дадатак 2).
4.10. Колькасць каманд-удзельнікаў ад адной установы адукацыі не абмяжоўваецца.
4.11 Усіх педагогаў арганізатары Конкурсу запрашаюць прыняць удзел у намінацыі
“Майстар-клас ад Майстра” для трансляцыі асабістага вопыту работы з навучэнцамі
ў тэхніцы саломапляцення па тэме “Зімовыя святы народнага календара беларусаў”.
Удзельнікам неабходна падрыхтаваць прэзентацыю
або відэаролік.
Пры неабходнасці і жаданні ‒ правесці невялікі майстар-клас па выкананні
асобных пляцёнак.
Пра жаданне
ўдзельнічаць у дадзенай намінацыі неабходна папярэдзіць аргкамітэт загадзя
(можна ў заяўцы).
5. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:
5.1. на электронны адрас аргкамітэта даслаць наступныя дакументы:
‒ заяўка на ўдзел у Конкурсе, якую трэба накіраваць у тэрмін да 24 снежня 2025г на электронны адрас estetika684@gmail.com з адзнакай “На
конкурс “Залатое дзіва”; (дадатак 1);
‒ скан ці фотаздымак квітка аб аплаце конкурснага ўзносу.
5.2.Дата правядзення Конкурсу – 5 студзеня 2026г, пачатак ‒ 14.00.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 13.20-13.40.
УВАГА! Дата правядзення Конкурсу можа быць зменена па аб’ектыўных прычынах!
Месца правядзення г.Мінск, завулак 3-ці
Чыгуначны,16.
Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе дакумент, які пацвярджае яго асобу (напрыклад,
вучнеўскі білет).
6. Крытэрыі ацэньвання конкурсных работ.
6.1. Пры
ацэньванні работ улічваюцца:
‒ захаванне
беларускіх народных традыцый;
‒
кампазіцыйна-мастацкі ўзровень работ;
‒
арыгінальнасць ідэі;
‒ якасць
выканання;
‒
крэатыўнасць, лаканічнасць і творчы падыход у прэзентацыі.
6.2.Пераможцы і
прызёры Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3
ступені. Журы мае права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў (колькасць іх
можа быць павялічана ці паменшана).
Педагогі, якія
падрыхтуюць матэрыял да ўдзелу ў намінацыі “Майстар-клас ад Майстра”, атрымаюць
падзякі.
7. Пазнаёміцца з вынікамі Конкурсу і
датай цырымоніі ўзнагароджвання можна будзе на сайце http://sch3.minsk.edu.by/main.aspx?guid=87121.
Уся інфармацыя пра магчымыя змяненні і дапаўненні ў парадку правядзення
Конкурсу будзе размешчана на сайце
http://sch3.minsk.edu.by/main.aspx?guid=87121.
УВАГА! Інфармацыя пра вынікі Конкурсу на прыёмныя навучальных устаноў
адпраўляцца НЕ БУДЗЕ!
8. Конкурсныя работы можна будзе забраць у дзень Конкурсу.
Аргкамітэт пакідае за сабой права ўсе атрыманыя на Конкурсе фота, відэа і іншыя матэрыялы выкарыстоўваць падчас
мерапрыемстваў некамерцыйнага характару.
9. Склад аргкамітэта
Конкурсу:
Пазднякова
Валянціна Васільеўна,
+375 29
557-85-91
Мікуц Надзея
Алегаўна, +37529 262-87-16
10. Фінансавае забеспячэнне арганізацыі Конкурсу выконваецца за кошт
конкурснага ўзносу ў памеры 15 рублёў з
каманды.
на р/с BY03BLBB36320100697240001001
в ЦБУ№538 г. Минска
ОАО
«Белинвестбанк» г. Минск ул. Коржа 11а код BLBBBY2X
УНП191011544
Конкурс «Залатое дзіва»
Дадатак1
ЗАЯЎКА
на ўдзел у III
гарадскім Конкурсе юных майстроў саломапляцення “Залатое
дзіва”
|
№ |
Назва ўстановы адукацыі (поўнасцю) |
Прозвішча і імя ўдзельнікаў |
Узрост |
Назва работы |
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (поўнасцю) |
Кантактны тэлефон |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Назва работы
Прозвішча, імя аўтараў, узрост
Назва аб’яднання па інтарэсах
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога
Установа адукацыі
|
Дадатак1
ЗАЯЎКА
на ўдзел у II
гарадскім Конкурсе юных майстроў саломапляцення “Залатое
дзіва”
|
№ |
Назва ўстановы адукацыі (поўнасцю) |
Прозвішча і імя ўдзельнікаў |
Узрост |
Назва работы |
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (поўнасцю) |
Кантактны тэлефон |
|
|
|
|
|
|
|
|
Дадатак 2
Этыкетка павінна быць напісана на беларускай мове,
шрыфт 14 Times
New Roman
|
Назва работы
Прозвішча, імя аўтараў, узрост
Назва аб’яднання па інтарэсах
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога
Установа адукацыі
|

Комментариев нет:
Отправить комментарий